Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга II » ТОТ Іосіф Казіміравіч
[1894, Віцебск – ?]. З сям’і рабочага. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Працаваў загадчыкам вучэбнай часткі польскіх школ № 14 і № 15 у Віцебску. Арыштаваны 11.5.1931. Асуджаны 4.7.1931 паводле пастановы калегіі АДПУ СССР як “член контррэвалюцыйнай арганізацыі” і за “антысавецкую дзейнасць” да 10 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 14.8.1964. Групавая справа Т. і інш. № 12975-п з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.