Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга II  » ТОТ Іосіф Казіміравіч 

ТОТ Іосіф Казіміравіч

[1894, Віцебск – ?]. З сям’і рабочага. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Працаваў загадчыкам вучэбнай часткі польскіх школ № 14 і № 15 у Віцебску. Арыштаваны 11.5.1931. Асуджаны 4.7.1931 паводле пастановы калегіі АДПУ СССР як “член контррэвалюцыйнай арганізацыі” і за “антысавецкую дзейнасць” да 10 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 14.8.1964. Групавая справа Т. і інш. № 12975-п з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".