Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга II » РЭУТ Фёдар Ігнатавіч
[1903, в. Барычаў Мазырскага пав. Мінскай губ., цяпер Петрыкаўскі р-н Гомельскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам няпоўнай СШ в. Вепрын Чэрыкаўскага р-на Магілёўскай вобл. Арыштаваны 18.7.1937. Асуджаны 24.9.1937 тройкай НКВД за “антысавецкую агітацыю” да 10 гадоў ППЛ. Вызвалены 24.7.1947. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага Суда БССР 15.7.1957. Групавая справа Р. і інш. № 7605-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.