Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга II  » РЭУТ Фёдар Ігнатавіч 

РЭУТ Фёдар Ігнатавіч

[1903, в. Барычаў Мазырскага пав. Мінскай губ., цяпер Петрыкаўскі р-н Гомельскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам няпоўнай СШ в. Вепрын Чэрыкаўскага р-на Магілёўскай вобл. Арыштаваны 18.7.1937. Асуджаны 24.9.1937 тройкай НКВД за “антысавецкую агітацыю” да 10 гадоў ППЛ. Вызвалены 24.7.1947. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага Суда БССР 15.7.1957. Групавая справа Р. і інш. № 7605-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".