Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга II » НЕКРАШЭВІЧ Стэфанія Ігнатаўна
[1914, в. Сыцянец Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Салігорскі р-н Мінскай
вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўніцай Задражаўскай (?) няпоўнай СШ тагачаснага Старобінскага р-на. Арыштавана 20.6.1938 у в. Загліннае, цяпер Салігорскага р-на. Асуджана 26.9.1938 тройкай НКВД за “перадачу шпіонскіх звестак пра пагранатрады” і як “завербаваная польскай разведкай” да 10 гадоў ППЛ. Этапавана ў Горны лагер НКВД Краснаярскага краю (каля Нарыльска), затым у Паўночна-Кузбаскі лагер НКВД Томскай чыгункі (ст. Яя). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 13.12.1954. Асабовая справа Н. № 4244-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.