Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга II  » НЕКРАШЭВІЧ Стэфанія Ігнатаўна 

НЕКРАШЭВІЧ Стэфанія Ігнатаўна

[1914, в. Сыцянец Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Салігорскі р-н Мінскай
вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўніцай Задражаўскай (?) няпоўнай СШ тагачаснага Старобінскага р-на. Арыштавана 20.6.1938 у в. Загліннае, цяпер Салігорскага р-на. Асуджана 26.9.1938 тройкай НКВД за “перадачу шпіонскіх звестак пра пагранатрады” і як “завербаваная польскай разведкай” да 10 гадоў ППЛ. Этапавана ў Горны лагер НКВД Краснаярскага краю (каля Нарыльска), затым у Паўночна-Кузбаскі лагер НКВД Томскай чыгункі (ст. Яя). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 13.12.1954. Асабовая справа Н. № 4244-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".