Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга II » НАРУШЭВІЧ Іван Уладзіслававіч
[1904, Дзісна Віленскай губ., цяпер Мёрскі р-н Віцебскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і.
Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам пачатковай школы в. Абруб Глыбоцкага р-на Віцебскай вобл. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 1.5.1940. Асуджаны 9.1.1941 асобай нарадай пры НКВД як “сацыяльна-небяспечны элемент” да 8 гадоў ППЛ. Этапаваны ва Ўхта-Іжэмскі лагер НКВД Комі АССР. Вызвалены 1.9.1941 як польскі грамадзянін. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Віцебскай вобл. 12.12.1989. Асабовая справа Н. № 17834-п з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.