Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга II  » НАРУШЭВІЧ Іван Уладзіслававіч 

НАРУШЭВІЧ Іван Уладзіслававіч

[1904, Дзісна Віленскай губ., цяпер Мёрскі р-н Віцебскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і.
Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам пачатковай школы в. Абруб Глыбоцкага р-на Віцебскай вобл. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 1.5.1940. Асуджаны 9.1.1941 асобай нарадай пры НКВД як “сацыяльна-небяспечны элемент” да 8 гадоў ППЛ. Этапаваны ва Ўхта-Іжэмскі лагер НКВД Комі АССР. Вызвалены 1.9.1941 як польскі грамадзянін. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Віцебскай вобл. 12.12.1989. Асабовая справа Н. № 17834-п з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".