Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » МІЦЕЛЬМАН Ілья Зіноўевіч
[10.4.1897, Дзвінск, цяпер Даўгаўпілс, Латвія – 9.7.1938, Мінск, турма НКВД]. З сям’і рабочага. Атрымаў сярэднюю адукацыю. У 1927 уступіў у яўрэйскае спартыўнае таварыства “Макабі”, за што быў высланы на 3 гады ў Новасібірск. У 1930-я г. працаваў настаўнікам фізкультуры ў адной з мінскіх СШ. Арыштаваны 9.2.1938 у Мінску па адрасе: вул. Горкага, д. 38, кв. 2а. Асуджаны 28.5.1938 тройкай НКВД за “шпіянаж на карысць японскай разведкі” да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага Суда СССР 26.1.1957. Асабовая справа М. № 9966-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.