Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » МІЦЕЛЬМАН Ілья Зіноўевіч 

МІЦЕЛЬМАН Ілья Зіноўевіч

[10.4.1897, Дзвінск, цяпер Даўгаўпілс, Латвія – 9.7.1938, Мінск, турма НКВД]. З сям’і рабочага. Атрымаў сярэднюю адукацыю. У 1927 уступіў у яўрэйскае спартыўнае таварыства “Макабі”, за што быў высланы на 3 гады ў Новасібірск. У 1930-я г. працаваў настаўнікам фізкультуры ў адной з мінскіх СШ. Арыштаваны 9.2.1938 у Мінску па адрасе: вул. Горкага, д. 38, кв. 2а. Асуджаны 28.5.1938 тройкай НКВД за “шпіянаж на карысць японскай разведкі” да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага Суда СССР 26.1.1957. Асабовая справа М. № 9966-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"