Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » МІХНЕВІЧ Ядвіга Яраславаўна
[1899, Тарапец Цвярской губ., цяпер Цвярская вобл., Расія – ?]. З сям’і службоўца. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўніцай школы в. Клімаўшчына Верхнедзвінскага р-на Віцебскай вобл. Выйшла замуж, мела дзіця. Падчас 2-й сусветнай вайны, заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 28.12.1944 у в. Устронь Браслаўскага р-на Віцебскай вобл. Асуджана 15.9.1945 асобай нарадай пры НКДБ як “сацыяльна-небяспечны элемент” да 5 гадоў ссылкі. Этапавана ў Казахскую ССР (г. Урыцкі Кустанайскай вобл.). Вызвалена 10.12.1949. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пракуратурай Віцебскай вобл. 18.11.1992. Асабовая справа М. № 22822-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.