Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » МІХНЕВІЧ Ядвіга Яраславаўна 

МІХНЕВІЧ Ядвіга Яраславаўна

[1899, Тарапец Цвярской губ., цяпер Цвярская вобл., Расія – ?]. З сям’і службоўца. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўніцай школы в. Клімаўшчына Верхнедзвінскага р-на Віцебскай вобл. Выйшла замуж, мела дзіця. Падчас 2-й сусветнай вайны, заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 28.12.1944 у в. Устронь Браслаўскага р-на Віцебскай вобл. Асуджана 15.9.1945 асобай нарадай пры НКДБ як “сацыяльна-небяспечны элемент” да 5 гадоў ссылкі. Этапавана ў Казахскую ССР (г. Урыцкі Кустанайскай вобл.). Вызвалена 10.12.1949. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пракуратурай Віцебскай вобл. 18.11.1992. Асабовая справа М. № 22822-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".