Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » МАГЛЫШ Навум Дзмітрыевіч
[1893, в. Варкавічы Слуцкага пав. Мінскай. губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. – ?].
З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. У 1920–22 г. у складзе Чырвонай Арміі. Потым працаваў настаўнікам школы в. Чапялі Салігорскага р-на Мінскай вобл. Быў жанаты, гадаваў трое дзяцей. Арыштаваны 13.9.1929. Асуджаны 9.2.1930 калегіяй АДПУ за “антысавецкую агітацыю” да 3 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Пракуратурай БССР 13.7.1989. Асабовая справа М. № 27419-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.