Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » МАГЛЫШ Навум Дзмітрыевіч 

МАГЛЫШ Навум Дзмітрыевіч

[1893, в. Варкавічы Слуцкага пав. Мінскай. губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. – ?].
З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. У 1920–22 г. у складзе Чырвонай Арміі. Потым працаваў настаўнікам школы в. Чапялі Салігорскага р-на Мінскай вобл. Быў жанаты, гадаваў трое дзяцей. Арыштаваны 13.9.1929. Асуджаны 9.2.1930 калегіяй АДПУ за “антысавецкую агітацыю” да 3 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Пракуратурай БССР 13.7.1989. Асабовая справа М. № 27419-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"