Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » ЛУПАЛАВА Надзея Фамінічна
[1904, Старобін Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Салігорскі р-н Мінскай вобл. – ?]. З рабочай сям’і. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўніцай пачатковай школы ў Лідзе Гродзенскай вобл. Была замужам, гадавала дачку. Арыштавана 17.1.1945 як “сацыяльна-небяспечны элемент”. Вызвалена і рэабілітавана ў перыяд 21–31.8.1946 МУС Комі АССР. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Л. № п-6154 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.