Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ЛУПАЛАВА Надзея Фамінічна 

ЛУПАЛАВА Надзея Фамінічна

[1904, Старобін Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Салігорскі р-н Мінскай вобл. – ?]. З рабочай сям’і. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўніцай пачатковай школы ў Лідзе Гродзенскай вобл. Была замужам, гадавала дачку. Арыштавана 17.1.1945 як “сацыяльна-небяспечны элемент”. Вызвалена і рэабілітавана ў перыяд 21–31.8.1946 МУС Комі АССР. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Л. № п-6154 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".