Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » ЛАПУРКА Васіль Дзям’янавіч
[1891, в. Блудзень, з 1964 в. Першамайская Бярозаўскага р-на Брэсцкай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Працаваў дырэктарам школы в. Тошчыца Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл. Быў жанаты, меў двое сыноў. Арыштаваны 19.5.1929. Асуджаны калегіяй АДПУ 22.6.1929 за “антысавецкую дзейнасць” да 3 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Магілёўскай вобл. 29.9.1992. Групавая справа Л. і інш. № 15161 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
У 1930, 1938, 1949 рэпрэсаваны таксама браты Л.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.