Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ЛАПУРКА Васіль Дзям’янавіч 

ЛАПУРКА Васіль Дзям’янавіч

[1891, в. Блудзень, з 1964 в. Першамайская Бярозаўскага р-на Брэсцкай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Працаваў дырэктарам школы в. Тошчыца Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл. Быў жанаты, меў двое сыноў. Арыштаваны 19.5.1929. Асуджаны калегіяй АДПУ 22.6.1929 за “антысавецкую дзейнасць” да 3 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Магілёўскай вобл. 29.9.1992. Групавая справа Л. і інш. № 15161 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.

У 1930, 1938, 1949 рэпрэсаваны таксама браты Л.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"