Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » КУЧКО Васіль Іванавіч
[1902, Барысаў Мінскай губ., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. – ?]. З сям’і службоўца. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў выкладчыкам Барысаўскага музычнага вучылішча. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 22.12.1944 у Барысаве па адрасе: вул. Дзяржынскага, д. 99. Асуджаны 9.3.1946 асобай нарадай пры НКДБ за “антысавецкую агітацыю” і як “памагаты нямецкіх акупацыйных уладаў” да 4 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Пракуратурай БССР 4.9.1989. Асабовая справа К. № 27157-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.