Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » КУЧКО Васіль Іванавіч 

КУЧКО Васіль Іванавіч

[1902, Барысаў Мінскай губ., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. – ?]. З сям’і службоўца. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў выкладчыкам Барысаўскага музычнага вучылішча. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 22.12.1944 у Барысаве па адрасе: вул. Дзяржынскага, д. 99. Асуджаны 9.3.1946 асобай нарадай пры НКДБ за “антысавецкую агітацыю” і як “памагаты нямецкіх акупацыйных уладаў” да 4 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Пракуратурай БССР 4.9.1989. Асабовая справа К. № 27157-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"