Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » КУНЦЭВІЧ Аляксандр Станіслававіч
[1908, Рыга, цяпер Латвія – ?]. З сям’і службоўца. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам школы в. Баяры Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 14.12.1939. Асуджаны 29.11.1940 асобай нарадай пры НКВД як “сацыяльна-небяспечны элемент” да 5 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 30.12.1990 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа К. № п-13210 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.