Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » КУНЦЭВІЧ Аляксандр Станіслававіч 

КУНЦЭВІЧ Аляксандр Станіслававіч

[1908, Рыга, цяпер Латвія – ?]. З сям’і службоўца. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам школы в. Баяры Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 14.12.1939. Асуджаны 29.11.1940 асобай нарадай пры НКВД як “сацыяльна-небяспечны элемент” да 5 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 30.12.1990 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа К. № п-13210 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".