Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » КРЖЫЖАНОЎСКІ Іван Міхайлавіч
[1922, в. Гарэвічы (?) Слонімскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Зэльвенскі р-н Гродзенскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў дырэктарам пачатковай школы ў маёнтку Князева (?) Зэльвенскага р-на. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 29.1.1945. Асуджаны 27.6.1946 асобай нарадай пры МДБ як “сацыяльна-небяспечны элемент” да 3 гадоў ППЛ. Вызвалены ў 1946 па амністыі (?). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 28.7.1994 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа К. № п-21099 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.