Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » КРЖЫЖАНОЎСКІ Іван Міхайлавіч 

КРЖЫЖАНОЎСКІ Іван Міхайлавіч

[1922, в. Гарэвічы (?) Слонімскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Зэльвенскі р-н Гродзенскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў дырэктарам пачатковай школы ў маёнтку Князева (?) Зэльвенскага р-на. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 29.1.1945. Асуджаны 27.6.1946 асобай нарадай пры МДБ як “сацыяльна-небяспечны элемент” да 3 гадоў ППЛ. Вызвалены ў 1946 па амністыі (?). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 28.7.1994 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа К. № п-21099 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"