Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » КІЧАНКА Піліп Ільіч
[1897, в. Хатоля Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Віцебскі р-н – ?, Віцебск, турма НКВД]. З сялянскай сям’і. Меў незакончаную сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў настаўнікам школы в. Стар Бешанковіцкага р-на Віцебскай вобл. Быў жанаты, гадаваў трое дзяцей. Арыштаваны 14.2.1933. Асуджаны 30.4.1933 калегіяй АДПУ за “дзейнасць у складзе контррэвалюцыйнай паўстанцкай арганізацыі” да ВМП. Рэабілітаваны прэзідыумам Віцебскага абл. суда 8.3.1958. Асабовая справа К. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.