Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » КІЧАНКА Піліп Ільіч 

КІЧАНКА Піліп Ільіч

[1897, в. Хатоля Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Віцебскі р-н – ?, Віцебск, турма НКВД]. З сялянскай сям’і. Меў незакончаную сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў настаўнікам школы в. Стар Бешанковіцкага р-на Віцебскай вобл. Быў жанаты, гадаваў трое дзяцей. Арыштаваны 14.2.1933. Асуджаны 30.4.1933 калегіяй АДПУ за “дзейнасць у складзе контррэвалюцыйнай паўстанцкай арганізацыі” да ВМП. Рэабілітаваны прэзідыумам Віцебскага абл. суда 8.3.1958. Асабовая справа К. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".