Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя  » Том IV. Кнiга I  » КІРКОР Уладзіслаў Ігнатавіч 

КІРКОР Уладзіслаў Ігнатавіч

[1886, в. Карчоўка Быхаўскага пав. Магілёўскай губ. – 12.4.1942, ГУЛАГ]. З сялянскай сям’і. У 1903–07 г. член РСДРП. Выйшаў з партыі дабраахвотна. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту прафесар Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі. Быў жанаты, гадаваў сына Вадзіма (7 гадоў). Арыштаваны 1.1.1933 у Горках па адрасе: Ленінскі праспект, д. 2, кв. 1. Асуджаны калегіяй АДПУ 8.5.1933 як “удзельнік контррэвалюцыйнай шпіёнска-дыверсійнай арганізацыі ў сістэме наркамата земляробства БССР” да 10 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Рыбінскі лагер АДПУ Яраслаўскай вобл. Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 16.7.1958. Групавая справа К. і інш. № 11070-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".