Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » КІРКЕВІЧ Павел Георгіевіч
[1891, в. Парэчча Гродзенскага пав., цяпер Гродзенскі р-н – ?]. З сялянскай сям’і. Працаваў настаўнікам пачатковай школы в. Малыя Жухавічы тагачаснага Мірскага р-на Баранавіцкай вобл. (цяпер Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл.). Быў жанаты, меў двое дзяцей. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 25.12.1944. Асуджаны 2.7.1946 асобай нарадай пры МДБ як “сацыяльна-небяспечны элемент” да 5 гадоў ППЛ. Этапаваны ў адзін з лагераў МДБ Комі АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 26.8.1989 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа К. № п-21140 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.