Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » КІРКЕВІЧ Павел Георгіевіч 

КІРКЕВІЧ Павел Георгіевіч

[1891, в. Парэчча Гродзенскага пав., цяпер Гродзенскі р-н – ?]. З сялянскай сям’і. Працаваў настаўнікам пачатковай школы в. Малыя Жухавічы тагачаснага Мірскага р-на Баранавіцкай вобл. (цяпер Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл.). Быў жанаты, меў двое дзяцей. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 25.12.1944. Асуджаны 2.7.1946 асобай нарадай пры МДБ як “сацыяльна-небяспечны элемент” да 5 гадоў ППЛ. Этапаваны ў адзін з лагераў МДБ Комі АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 26.8.1989 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа К. № п-21140 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".