Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » КАШЫН Мікалай Васільевіч
[10.1.1886, Калуга, цяпер Расія – 29.4.1938, Мінск, турма НКВД]. З сям’і службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам мінскай СШ № 2. Быў жанаты, меў чацвёра дзяцей. Арыштаваны 5.2.1938 у Мінску па адрасе: вул. Савецкая, д. 32/1, кв. 2. Асуджаны 14.3.1938 тройкай НКВД за “контррэвалюцыйную дзейнасць” да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага Суда БССР 29.11.1957. Асабовая справа К. № 11153-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.