Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » КАШЫН Мікалай Васільевіч 

КАШЫН Мікалай Васільевіч

[10.1.1886, Калуга, цяпер Расія – 29.4.1938, Мінск, турма НКВД]. З сям’і службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам мінскай СШ № 2. Быў жанаты, меў чацвёра дзяцей. Арыштаваны 5.2.1938 у Мінску па адрасе: вул. Савецкая, д. 32/1, кв. 2. Асуджаны 14.3.1938 тройкай НКВД за “контррэвалюцыйную дзейнасць” да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага Суда БССР 29.11.1957. Асабовая справа К. № 11153-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"