Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » КАСЦЮК (КУЛЬГАЎЧУК) Аляксандра Паўлаўна
[1924, мяст. Кабыльнікі Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер г. п. Нарач Мядзельскага р-на Мінскай вобл. – ?]. З сям’і службоўца. Мела незакончаную сярэднюю спецыяльную адукацыю. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі, працавала настаўніцай няпоўнай СШ ў родным мястэчку. Арыштавана 13.12.1944. Асуджана 14.12.1946 асобай нарадай пры МДБ як “памагатая здрадніка радзімы” да 4 гадоў ППЛ. Этапавана ў Паўночна-чыгуначны лагер НКВД Комі АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пракуратурай Мінскай вобл. 2.11.1989. Асабовая справа К. № 28389-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.