Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » КАСЦЮК (КУЛЬГАЎЧУК) Аляксандра Паўлаўна 

КАСЦЮК (КУЛЬГАЎЧУК) Аляксандра Паўлаўна

[1924, мяст. Кабыльнікі Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер г. п. Нарач Мядзельскага р-на Мінскай вобл. – ?]. З сям’і службоўца. Мела незакончаную сярэднюю спецыяльную адукацыю. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі, працавала настаўніцай няпоўнай СШ ў родным мястэчку. Арыштавана 13.12.1944. Асуджана 14.12.1946 асобай нарадай пры МДБ як “памагатая здрадніка радзімы” да 4 гадоў ППЛ. Этапавана ў Паўночна-чыгуначны лагер НКВД Комі АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пракуратурай Мінскай вобл. 2.11.1989. Асабовая справа К. № 28389-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"