Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » КАРПІНОВІЧ Іван Данілавіч
[1917, в. Лебедзева Вілей-
скага пав. Віленскай губ., цяпер Маладзечанскі р-н Мінскай
вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Працаваў загадчыкам вучэбнай часткі няпоўнай СШ ў роднай вёсцы. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 12.12.1944. Асуджаны 8.3.1947 асобай нарадай пры МДБ як “памагаты нямецкіх акупацыйных уладаў” да 5 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Паўночна-Пячорскі (?) лагер НКВД Комі АССР. Вызвалены 12.12.1949. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Вярхоўным Судом БССР 6.10.1972. Асабовая справа К. № 20321-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.