Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » КАРПІНОВІЧ Іван Данілавіч 

КАРПІНОВІЧ Іван Данілавіч

[1917, в. Лебедзева Вілей-
скага пав. Віленскай губ., цяпер Маладзечанскі р-н Мінскай
вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Працаваў загадчыкам вучэбнай часткі няпоўнай СШ ў роднай вёсцы. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 12.12.1944. Асуджаны 8.3.1947 асобай нарадай пры МДБ як “памагаты нямецкіх акупацыйных уладаў” да 5 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Паўночна-Пячорскі (?) лагер НКВД Комі АССР. Вызвалены 12.12.1949. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Вярхоўным Судом БССР 6.10.1972. Асабовая справа К. № 20321-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"