Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » КАРАНЕВІЧ Васіль Макаравіч
[1919, в. Кірава Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам няпоўнай СШ в. Вялікая Сліва Слуцкага р-на. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 10.1.1945. Асуджаны 27.6.1946 асобай нарадай пры МДБ за “дапамогу нямецкім уладам” да 4 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Вяцкі лагер МДБ Кіраўскай вобл. (пас. Руднічны). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Пракуратурай Беларусі 17.12.1992. Групавая справа К. і інш. № 35052-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.