Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » КАРАНЕВІЧ Васіль Макаравіч 

КАРАНЕВІЧ Васіль Макаравіч

[1919, в. Кірава Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам няпоўнай СШ в. Вялікая Сліва Слуцкага р-на. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 10.1.1945. Асуджаны 27.6.1946 асобай нарадай пры МДБ за “дапамогу нямецкім уладам” да 4 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Вяцкі лагер МДБ Кіраўскай вобл. (пас. Руднічны). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Пракуратурай Беларусі 17.12.1992. Групавая справа К. і інш. № 35052-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"