Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » КАПЛУНОВА Яўгенія Паўлаўна
[15.3.1913, мяст. Краснаполле Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымала вышэйшую адукацыю. Працавала настаўніцай СШ ў мяст. Гаpадзец Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл. Арыштавана 28.10.1936. Асуджана 2.10.1937 тройкай НКВД як “член контррэвалюцыйнай нацыянал-фашысцкай арганізацыі” і за “антысавецкую дзейнасць” да 10 гадоў ППЛ. Вызвалена 28.10.1946. Пастановай асобай нарады пры МДБ СССР 27.8.1949 выслана ў Новасібіpскую вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 19.10.1955 калегіяй Вярхоўнага Суда БССР. Групавая справа К. і інш. № 9934-с з фотаздымкамі захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.