Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » КАПЛУНОВА Яўгенія Паўлаўна 

КАПЛУНОВА Яўгенія Паўлаўна

[15.3.1913, мяст. Краснаполле Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымала вышэйшую адукацыю. Працавала настаўніцай СШ ў мяст. Гаpадзец Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл. Арыштавана 28.10.1936. Асуджана 2.10.1937 тройкай НКВД як “член контррэвалюцыйнай нацыянал-фашысцкай арганізацыі” і за “антысавецкую дзейнасць” да 10 гадоў ППЛ. Вызвалена 28.10.1946. Пастановай асобай нарады пры МДБ СССР 27.8.1949 выслана ў Новасібіpскую вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 19.10.1955 калегіяй Вярхоўнага Суда БССР. Групавая справа К. і інш. № 9934-с з фотаздымкамі захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".