Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » КАНДРАЦЕНКА Аляксей Восіпавіч
[1911, в. Красавічы Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Клімавіцкі р-н Магілёўскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі, працаваў настаўнікам пачатковай школы ў роднай вёсцы. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 16.5.1944. Асуджаны 21.10.1944 за тое што “дабраахвотна служыў немцам у перыяд акупацыі – быў старастам в. Красавічы” да 15 гадоў ППЛ з канфіскацыяй маёмасці. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 20.3.1965 калегіяй Вярхоўнага Суда БССР. Асабовая справа К. № 9402 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.