Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » КАНДРАЦЕНКА Аляксей Восіпавіч 

КАНДРАЦЕНКА Аляксей Восіпавіч

[1911, в. Красавічы Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Клімавіцкі р-н Магілёўскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі, працаваў настаўнікам пачатковай школы ў роднай вёсцы. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 16.5.1944. Асуджаны 21.10.1944 за тое што “дабраахвотна служыў немцам у перыяд акупацыі – быў старастам в. Красавічы” да 15 гадоў ППЛ з канфіскацыяй маёмасці. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 20.3.1965 калегіяй Вярхоўнага Суда БССР. Асабовая справа К. № 9402 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".