Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » КАКАШЫНСКІ Гаўрыла Рыгоравіч
[1877, в. Сялец Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Клімавіцкі р-н Магілёўскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам у роднай вёсцы. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 21.2.1930. Асуджаны 9.3.1930 калегіяй АДПУ за “агітацыю супраць калгасаў і інш. мерапрыемстваў савецкай улады” да пазбаўлення волі (тэрмін невызначаны). Этапаваны ў адзін з лагераў Паўночнага краю. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 16.1.1989 калегіяй Вярхоўнага Суда БССР. Групавая справа К. і інш. № 10057-п захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.