Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » КАКАШЫНСКІ Гаўрыла Рыгоравіч 

КАКАШЫНСКІ Гаўрыла Рыгоравіч

[1877, в. Сялец Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Клімавіцкі р-н Магілёўскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам у роднай вёсцы. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 21.2.1930. Асуджаны 9.3.1930 калегіяй АДПУ за “агітацыю супраць калгасаў і інш. мерапрыемстваў савецкай улады” да пазбаўлення волі (тэрмін невызначаны). Этапаваны ў адзін з лагераў Паўночнага краю. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 16.1.1989 калегіяй Вярхоўнага Суда БССР. Групавая справа К. і інш. № 10057-п захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".