Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » КАЗЛОЎСКІ Іван Аляксандравіч
[1905, Вільня, цяпер Вільнюс, Літва – ?]. З сям’і службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам СШ ў Лідзе Гродзенскай вобл. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 6.9.1944. Асуджаны 12.4.1945 асобай нарадай пры НКВД за “антысавецкую агітацыю” да 10 гадоў ППЛ і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 12.3.1992 Гродзенскім абл. судом. Асабовая справа К. № п-13350 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.