Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » КАЗЛОЎСКІ Іван Аляксандравіч 

КАЗЛОЎСКІ Іван Аляксандравіч

[1905, Вільня, цяпер Вільнюс, Літва – ?]. З сям’і службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам СШ ў Лідзе Гродзенскай вобл. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 6.9.1944. Асуджаны 12.4.1945 асобай нарадай пры НКВД за “антысавецкую агітацыю” да 10 гадоў ППЛ і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 12.3.1992 Гродзенскім абл. судом. Асабовая справа К. № п-13350 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"