Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » КАЗЛОЎСКАЯ Ларыса Усцінаўна
[1925, в. Рэчкі Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Вілейскі р-н Мінскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Мела незакончаную сярэднюю спецыяльную адукацыю. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі, працавала настаўніцай пачатковай школы ў роднай вёсцы. Арыштавана 13.12.1944. Вызвалена па амністыі 7.7.1945. Зноў арыштавана і 9.8.1946 асобай нарадай пры МДБ асуджана як “член антысавецкай нацыяналістычнай арганізацыі СБМ” да 3 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пракурорам Беларусі 2.4.1992. Асабовая справа К. № 32515-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.