Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » КАЗЛОЎСКАЯ Ларыса Усцінаўна 

КАЗЛОЎСКАЯ Ларыса Усцінаўна

[1925, в. Рэчкі Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Вілейскі р-н Мінскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Мела незакончаную сярэднюю спецыяльную адукацыю. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі, працавала настаўніцай пачатковай школы ў роднай вёсцы. Арыштавана 13.12.1944. Вызвалена па амністыі 7.7.1945. Зноў арыштавана і 9.8.1946 асобай нарадай пры МДБ асуджана як “член антысавецкай нацыяналістычнай арганізацыі СБМ” да 3 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пракурорам Беларусі 2.4.1992. Асабовая справа К. № 32515-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"