Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » КАВАЛЕЎСКІ Ігнат Паўлавіч
[1896, в. Левае Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер Полацкі р-н Віцебскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам у ветэрынарнай службе тагачаснага Ветрынскага раённага выканаўчага камітэта Віцебскай вобл. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 21.6.1927 на хут. Нача (цяпер Полацкага р-на). Асуджаны 6.8.1927 калегіяй АДПУ за “сувязь з польскімі шпіёнамі” да 3 гадоў ссылкі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 17.9.1955 калегіяй Вярхоўнага Суда БССР. Асабовая справа К. № 4009-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.