Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » КАВАЛЕЎСКІ Ігнат Паўлавіч 

КАВАЛЕЎСКІ Ігнат Паўлавіч

[1896, в. Левае Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер Полацкі р-н Віцебскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам у ветэрынарнай службе тагачаснага Ветрынскага раённага выканаўчага камітэта Віцебскай вобл. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 21.6.1927 на хут. Нача (цяпер Полацкага р-на). Асуджаны 6.8.1927 калегіяй АДПУ за “сувязь з польскімі шпіёнамі” да 3 гадоў ссылкі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 17.9.1955 калегіяй Вярхоўнага Суда БССР. Асабовая справа К. № 4009-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".