Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » ІГНАШЭЎСКАЯ Альдона Якаўлеўна
[1904, мяст. Забалаць Лідскага пав. Віленскай губ., цяпер Воранаўскі р-н Гродзенскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўніцай школы ў родным мястэчку. Была замужам, гадавала двое дзяцей. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 26.1.1945 за “антысавецкую агітацыю”. Вызвалена і рэабілітавана ў перыяд 18–29.9.1946 МУС Комі АССР. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа № п-837 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.